Беларусь и Украина готовят совместные проекты по программе "Восточное партнерство". Об этом было заявлено на встрече президентов Беларуси и Украины в Ивано-Франковске, куда сегодня прибыли главы государств.
Так што покуль некаторыя прадстаўнікі апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці прасоўваюць і тлумачаць Эўрапейскія каштоўнасьці, Лукашэнка з Юшчанкам, па ўсім, працуюць над коштамі.
Так што гэта ня сьвінскі грыб выеў мозг - даць пачотнага дохтара кіраўніку РБ, дадаўшы ягонае імя ў сьпіс, дзе значацца Індзіра Ганьдзі, Біл Клінтан, Вацлаў Гавал, ды яшчэ і за "большой вклад в дело развития двусторонних белорусско-украинских отношений, укрепление культурных и образовательных связей".
І хто гэта там абвінавачваў апазыцыю ў дзеяньнях па ўказцы Эўропы і толькі дзеля таго, каб брусэльскія эўрачыноўнікі па галоўцы пагладзі?
"Как отметил Виктор Ющенко, Европейский союз приветствует тесную работу Беларуси и Украины в рамках инициативы".
Президент Украины подчеркнул, что накануне были решены самые сложные вопросы и поставлена точка в вопросе с государственной границей, который не решался 18 лет.
Президент Беларуси Александр Лукашенко признался Виктору Ющенко, что его сын во время службы в спецназе помогал украинцу перенести баллон с газом через границу.
у сувязi з гэтым прыгадалася наступнае - трэба толкi да канца даглядзець))))
... у сувязі з гэтым узгадалася песенка, якую бацька часта сьпяваў, калі я была маленькая: "Прыляцела з крыльлямі сьвіньня - птушка шчасьця заўтрашняга дня". Вось і я веру ў цуда, у птушку шчасьця заўтрашняга дня)))
Гутарылі зь сяброўкаю сярэдняга школьнага ўзросту пра напісаньня пераказаў. Дзяўчо ня ведае, як паступіць: настаўніца рускай мовы кажа не пазорыцца сваімі памылкамі і фармулёкамі, ціпа незаўважна сьпісаць са зборніка; настаўніца беларускае мовы, наадварот, кажа лепей пішыце з памылкамі, але самі, сваімі словамі - і ніякіх сьпісваньняў! У мой час такога выбару не было))
Калі б Вакарчуку падарылі бабра, ён здаў бы яго ў заапарк, а любімая вуліца ў Львове - Армянская, там дзе ёсьць армянская царква. А бабра шкада, ён мог бы езьдзіць на гастролі і грызьці мікрафон на сцэне. Альбо прабіваць зубамі квіточкі наведвальнікаў.
http://news.tut.by/148841.html
гэтае бясконцае самакапаньне, самапошук, самаашукваньне, самаізаляцыя, самааналіз і гэтак далей, гэтая паталягічная цяга да загонных фільмаў і трагічных кніг, да блытаных і няскладных рыфмаў пад гітару, да назіраньня за сьветам праз фіранкі цыгарэтнага дыму, да разьвядзеньня прусакоў на задворках гала
- гэта ўсё кульцівіравалася яшчэ са школы, калі трэба было раскрыць, што ж хацеў сказаць аўтар. А ён мо ўвогуле нічога не хацеў казаць. Нікому. Таму проста сядзеў і пісаў, а мо і хацеў - і сказаў тое што хацеў, і хто захацеў, а галоўнае, змог, той зразумеў.
Але ж нас вучаць бачыць складанае ў простым, бачыць нешта, там дзе нічога няма... Трэба ўглядацца ў чорна-белыя малюнкі падручніка МХК - а што ж так старана мастак нам паказвае? А там і няма аніякага сакрэту. Там проста дзяўчына прыгожая, што жыла па суседзтву. І любавацца ею трэба не на старонках падручніка МХК, а ў Луўры. А гэтыя феерычныя апісаньні карціны без самой карціны, хоць бы і маленькай, хоць бы і чорна-белай: у правым куце то-то, у левым гэта... такім чынам аўтар выразіў сутнасьць эпохі.
Хаця... мо маладому пакаленьню прасьцей будзе - яны ўсё чытаюць у скарачэньні, а сачыненьні скатываюць са зборнікаў...
"WORST HALLOWEEN EVER!! all my decorating for nothing.. :''[ just a waste of time only good thing i got exactly 23 pounds and 4 grams of pure suger in my trick or treat bag!!"
Нешта незадаўся Хэлоўін у гэтым годзе...
А яшчэ гэты дзень для мяне быў і застанецца перш за ўсё ДН лепшай сяброўкі))
Аляксандр Лагвінец у супрацоўніцтве з Беларускім Калегіюмам і Таварыствам Беларускае мовы абвяшчае набор слухачоў на курс “Інтэграцыйныя працэсы ды інстытуцыі Эўразьвязу”.
Мэта курсу - прадставіць дэталёвую карціну палітычных працэсаў і асноўных палітыкаў Эўразьвязу, паказаць асноўныя мадэлі і характарыстычныя рысы эвалюцыі ЭЗ, разьвіць у слухачоў навыкі аналізу эўрапейскіх інтэграцыйных працэсаў. У рамках курсу адбываюцца дэбаты і абмеркаваньні гісторыі дачыненьняў, актуальных пытаньнях ды мадэляў будучага ўзаемадзеяньня паміж Беларусьсю і аб’яднанай Эўропай.
Курс складаецца з 16 заняткаў. Слухачы курсу маюць магчымасьць браць удзел у праграмах абмену, якія рэалізуецца супольна з эўрапейскімі адукацыйнымі ўстановамі, у прыватнасьці Каледжам Эўропы (Наталін, Польшча).
Мова выкладаньня курсу – беларуская. Для вывучэньня ўсіх матэрыялаў курсу веданьне ангельскае мовы вельмі пажаданае.
Арганізацыйнае спатканьне адбудзецца ў пятніцу 06 лістапада 2009г. а 17.00 на сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13). Кантакты:
Не люблю Хэлоўін... Сачу за аднаўленьнем Facebook адной маленькай дзяўчынкі, якая жыве ў Канадзе, і разумею, што з гэтым сьвятам трэба было расьці... Штогод з заміраньнем сэрца чакаць на касьцюм, упрыгожваць хату і бэк'ярд, выразаць вочкі ў гарбузікаў, распавядаць жахі сябрам ды клянчыць па хатах цукеркі: "trick or treating" (у вольным перакладзе: альбо цукеркі, альбо табе кранты)... Калі я была ў Канадзе, я проста схавалася ў бэйсьменце і выключыла сьвятло - ну не было жаданьня адчыняць дзьверы кожныя 5 хвілін... Той рэдкі выпадак, калі натоўпы дзяцей мяне не замілавалі))) І яшчэ я была моцна ўдзячная свайму манагеру, што даў мне дэй-офф, праўда, зразумела гэта толькі калі вырашыла гэты выходны правесьці па іншы бок барыкадаў, то бок, у якасьці пакупніка)) я зразумела, што такое адчуваць сябе лішняй на чужым сьвяце жыцьця))) Ну а калі б гэта было б маё сьвята, то я б апранула касьцюм сярдзітага бабра, а ў якасьці аксэсуара выбрала б пілу ці сякеру))) а яшчэ б выразала ў гарбузікаў па два характэрных зубіка.
Trick or treaty? - і частую сама сябе цукеркамі ў гэтую абсалютна звычайную для мяне ноч...
PS лістапад прыйшоў
не разумею сакральнага сэнсу задаваць мне праз скайп пытаньні, адказы на якія больш даставерна і разгорнута - і гарантавана - дасьць Google...
Пью вось Кофалу, а ўчора перадала па замове сябру ў Бэрлін - так ужо да спадобы прыйшоўся напой, у тым ліку і немцам. У 1960-х у Чэхаславакіі пачалі вырабляць аналаг Coca-Cola i Pepsi, які быў таньнейшы ў два разы і яго было проста набыць, таму тады ён быў мэга папулярны. Перажыўшы ліхія 1990-я, брэнд зноўку вярнуўся і моцна трымаецца на рынку Чэхіі і Славакіі. У адрозьненьні ад нашай Бэлы, Kofala актыўна сабе пазыцыянуе, а таксама прапануюцца варыянты: ёсьць цытрынавая, цынамонавая, бяз цукру і г.д. У склад уваходзіць 14 натуральных дадткаў (яблычны сок, травы, нешта там яшчэ, мне дык чуецца імбір...), у ёй няма нейкай там хімічнай фігні, меней цукру і болей кафэіну)))
Так што гэта файны прыклад выжываньня брэнду ва ўмовах моцнай канкурэнцыі і насычанасьці рынку)) яшчэ ў іх класны сайт http://www.kofola.cz/ А сымбаль - вуду чалавечкі, пакуль не разабралася, дзе прыдбаць)) хаця, мо сама спляту))
А, і яшчэ, Кофала, як і Пэпсі, уходзіць каранямі ў аптэку)))
... ідучы на беларускае піва па вечаровай Празе. Прайшліся зь ім трохі, пагутарылі))) Шварцэнбэрг перадаў прывітаньне свайму "старому сябру Мілінкевічу"))) Калі б выпадкова на менскай вуліцы сустрэла Мартынава, прыкладам, асаблівай радасьці ў мяне б гэта ня выклікала, а Карэл - гэта супэр чалавек... Ну і прыемна, што здараюцца такія выпадковасьці!!!!
Сёлетняя гавалаўская канфэрэнцыя Форум 2000 не выклікае такіх жа эмоцыяў, што летась. Адны і тыя ж людзі, адны і тыя ж тэмы... Сьвет не мяняецца - у сэнсе, што не становіцца лепей. На адкрыцьці забаўная дзяўчынка Tonya Graves з чэскага Monkey Business выканала пранізьліва-крынічна-чыстым голасам "God Bless the Child”, “One” (U2) і бітлоўскую “Jude” па-чэску.
Надвор'е схіляла да сну, нейкім чынам дажыла (=даспала) у прэс-руме да эканамічнай панэлі, якую адкрываў моцна паважаны мною Швэйнар і мадэраваў феерычны Сядлачык. Там жа быў і класны дзядзька - таксама чэскі эканаміст - Уладзімір Длоўгы, весялосьці дадаў былы прэзыдэнт Балівіі Хорхэ Кірога (прэзыдэнт-япьпі, якога абыйшоў Маралес :( ) У гэты супавы набор да высокаякасных інгрыдыентаў была даданая латвійская спадарыня - былая камісарка Сандра Калніетэ, якая зрабіла перапынак у грукатаньні па клявішах ноўта толькі падчас свайго выступу (ня самага ўдалага), былы прэм'ер-міністр Тайвані і Гайдар з прыкметамі кагнітыўнага дысананса - ён было распачаў гон на Грузію, а я пачала ўжо злавацца. але Седлачык у час яго спыніў))) нагадаўшы пра тэму. Спэцыяй уся гэтага быў французскі філёзаф Андрэ Глуксман з тэзаю пра тое, што варта крычаць не "Yes we can", a "No, we shouldn't". Па меркаваньні філёзафа выкрыкі "Yes we can", "Yes we can" нагадваюць стан пад наркотыкамі)))
Гэта было самае лепшае абмеркаваньне крызісу, якое я чула за апошні час, прынамсі, па атмасфэры, бо абркоўваць зьмястоўна і падрабязна не дазваляў фармат. Наяўнасьць
volja дадала пачуцьця, што я не адзінока ў сваіх інтарэсах і меркаваньнях, безь яе і Форум ня Форум)))
Ну і натуральна парадавала беларуская дэлегацыя))) Мілінкевіч цудоўна выступіў! Толькі вось хочацца, каб Беларусь калі б і ставілі ў адну панэль з Зімбабвэ і Бостванай, то толькі каб падзяліцца станоўчым досьведам... Заўтра зранку еду зь Беларусамі на Радыё Свабода - на онляйн канфэрэнцыю.
І галоўнае, як па мне, праблема такой канфэрэнцыі, як Форум 2000 - буйной міжнароднай пляцоўкі - у вялікай колькасьці "былых", "цяперашнія" там збольшага дысідэнты)) (праўда, з агаворкаю на бізнэс), у той час як задача мерапрыемства - уплыў на дысыжн-мэйкінг)))
PS Волечка даслала нейкі круты эканамічны артыкул, спыняюся на чытаньне))
Дзякуй даражэнькай
volja за цудоўны вечар ва ўтульным і добра знаёмым праскім апартманце ў цёплай кампаніі... А галоўнае - за смачныя дранікі [так, Пашкевіч, ты быў неатразімы з патэльняю))) дранікі былі самыя смачныя ў сьвеце і нават вельмі прыгожыя, у стылі эстэтыкі "салёмкі"] з 6 (!!!) кг бульбы... Гэта было менавіта тое неабходнае, што выратавала нас у гэты спэцыфічны дзень))) А калі яшчэ і сродку для посуду не апынулася, то вечар увогуле скончыўся пазытыўна - прынамсі, для мяне... Сьвет падаецца маленькім і ўтульным, калі ў розных яго куточках ёсьць твае добрыя і шчырыя сябры (з пасуючымі для дранікі-настальжы жыльлёвымі ўмовамі, багатай бібліятэкай і дыскам Сокала-Воюша, які слухаць для прыданьня неабходнай атмасфэры зусім не абавязкова))) Наперадзе Вена, чакайце нашую псыхадэлічную групоўку (а-ля да нас прыехаў цырк)) - плюс нехта абяцаў піражок з цынамонаю (а можа яшчэ і фірмовы супчык???) Нарэшце засынаю з пазытывам, усьведамляючы пазачарговы раз, як мне пашанціла з сажыцельніцай (проста тупа пашанціла)))
Ёсьць два кацяняткі ад вельмі прыстойнай коткі!!! Холадна і дрыготка зараз за вакном, а такі кайф сядзець пад пледзікам з кацянёнкам на каленях, піць гарачую чакаляду, чытаць кніжку... Зьвяртаёцеся за падрабязнасьцямі ў камэнты, перанакірую да гаспадараў маці кацянятак (сям'я шчыра беларускамоўная)))
... Папу Бэнэдыкта XVI, Навумчыка (і новы офіс Свабоды), магілы Крэчэўскага, Забэйды й Захарку, а таксама не расшыфраваны мной армянскі хачкар.
Усім добрага ранку! Мяне непакоіць, што з мэдыйнай прасторы зьнікла Марына Хлебнікава. Лічу ейную творчасьць вельмі сьцвяржальнай. Максім і Жэня Атрадная не заменяць мне Марыны... Унікніце ў лірыку: "ТЫ Ж ЯШЧЭ МАЛАДОЙ, ТЫ ЯШЧЭ СТРАДАЕШ ЕРУНДОЙ, ТЫ ЖА НАЗЫВАЕШСЯ ЗВЯЗДОЙ ТОЛЬКА ІЗ ЛЕСТІ...!" - пра моладзевых лідэраў кампазыцыя)))
